У ЗША вайскоўцы ўпершыню ў гісторыі не атрымалі зарплату

16 января 2019

Кіраўнік берагавой аховы краіны Карл Шульц назваў сітуацыю беспрэцэдэнтнай. Прычына нявыплат - шатдаўн. Але зусім без сродкаў сілавікі не застануцца. Дабрачынная арганізацыя ахвяравала вайскоўцам 15 мільёнаў долараў. Нагадаем, прыпыненне працы федэральнага ўрада ў Амерыцы працягваецца ўжо амаль чатыры тыдні. Амерыканскі кангрэс адмаўляецца ўзгадніць з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам суму пяць мільярдаў долараў на будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай. Адзначым, што акрамя вайскоўцаў без аплаты працуюць яшчэ 50 000 чыноўнікаў.