У ЗША вайсковец учыніў страляніну ў магазіне Walmart

27 мая 2015

У амерыканскім горадзе Гранд-Форкс служачы базы ВПС ЗША учыніў страляніну ў магазіне Walmart. У выніку інцыдэнту загінулі два працаўнікі магазіна. 21-гадовы Маркел Уіліс пусціў сабе кулю ў лоб. Яшчэ адзін чалавек быў паранены. Акалічнасці трагедыі, уключаючы матыў забойцы, устанаўліваюцца.