У ЗША ў многіх штатах ідзе датэрміновае галасаванне

13 октября 2016

Да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША засталося менш за месяц. Аднак у многіх штатах ужо актыўна ідзе датэрміновае галасаванне. Напярэдадні яно стартавала ў Агаё.

Ва ўсіх штатах датэрмінова галасуюць па пошце.

Напрыклад, у ключавым для выбараў штаце Фларыда сёлета падалі рэкордную колькасць заявак на бюлетэні для галасавання поштай - два з паловай мільёны. Вырасла колькасць заявак на датэрміновае галасаванне ў Паўночнай Караліне, Джорджыі і Агаё.

Дарэчы, Барак Абама прагаласаваў датэрмінова - яшчэ 7 кастрычніка. Свой бюлетэнь ён запоўніў і апусціў ва ўрну ў Чыкага, дзе пражываў да абрання прэзідэнтам, праўда, за каго, так і не сказаў.

ЗША чарговы раз заявілі аб намеры правесці выбары ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ і з запрашэннем міжнародных назіральнікаў. Праўда, місія БДІПЧ АБСЕ складаецца ўсяго з 12 экспертаў. Нагадаем, выбары 45-га прэзідэнта ЗША пройдуць 8 лістапада. Галоўныя прэтэндэнты на вышэйшую пасаду - Дональд Трамп і Хілары Клінтан, апошняя, згодна з апытаннямі, апярэджвае апанента на 8 %.