У ЗША зноў пратэстуюць супраць свабоднага продажу зброі

15 февраля 2018

Масавы расстрэл у Фларыдзе спарадзіў новую хвалю патрабаванняў аб узмацненні жорсткасці правіл абыходжання з агнястрэльнай зброяй у ЗША. Былы вучань школы ў горадзе Паркленд, якога выключылі за дрэнныя паводзіны, вярнуўся ў школу з паўаўтаматычнай вінтоўкай. Ён паспеў застрэліць 17 чалавек і раніць 15. Нягледзячы на тое, што ў амерыканскіх школах рэгулярна праводзяць навучальныя трывогі, гэту трагедыю прадухіліць не змаглі.

Паводле даных CNN, Нікалас Круз летась прайшоў праверку, калі купляў агнястрэльную зброю. Аднак, паводле інфармацыі школьнікаў і настаўнікаў, ён неаднаразова рассылаў лісты з пагрозамі, а на сваіх старонках у сацсетках размяшчаў фота і іншыя матэрыялы аб розных відах зброі. Прэзідэнт ЗША на сваёй старонцы ў "Твітары" ўжо назваў яго псіхічна ненармальным.