У ЗША ў штаце Вашынгтон гараць лясы

19 июля 2014

З-за моцных пажараў ужо эвакуіраваныя жыхары амаль 800 дамоў. З агнём змагаюцца тысячы супрацоўнікаў пажарнай аховы і службы выратавання. З-за моцнага дыму адбываюцца складаныя ДТЗ. На адной з трас сутыкнуліся 24 аўтамабілі. У выніку пацярпелі сама менш 11 чалавек. Выратавальныя работы вядуцца і ў горадзе Патерас, у напрамку да якога распаўсюджваецца полымя. Агонь ужо знішчыў каля 9 гектараў лесанасаджэнняў. Надзвычайная сітуацыя з-за пажараў таксама аб'яўлена і на паўднёвым захадзе Канады.