У ЗША ў пятнаццатыя ўгодкі тэрактаў 11 верасня ўспаміналі ахвяр традыцыйным перазвонам

12 сентября 2016

У Нью-Ёрку і іншых гарадах ЗША ў пятнаццатыя ўгодкі тэрактаў 11 верасня ўспаміналі ахвяр традыцыйным перазвонам. На мемарыяльнай цырымоніі зачыталі імёны ўсі, хто загінуў у Сусветным гандлёвым цэнтры. На месцы падзення вежаў-двайнятаў увечары запалілі свечкі. На памятнай цырымоніі пятнаццатых угодкаў атакі на Сусветны гандлёвы цэнтр у Нью-Ёрку стала дрэнна кандыдату ў прэзідэнты ЗША Хілары Клінтан. Яе асабісты ўрач пазней паведаміла, што Клінтан лечыцца ад запалення лёгкіх, таму яна ледзь не знепрытомнела на вачах у журналістаў.