У ЗША ўдакладнілі колькасць ахвяраў выбуху на хімзаводзе ў Тэхасе

19 апреля 2013

У спісе загінуўшых - 14 чалавек. У бальніцы патрапілі больш за дзвесце. Гэта ўдакладненыя звесткі. Нагадаем, моцны выбух на заводзе ўчора ўначы разбурыў амаль 100 дамоў у Весце. У гэтыя хвіліны сітуацыя на прадпрыемстве застаецца вельмі небяспечнай, тут знаходзіцца вялікая колькасць узрыванебяспечных рэчываў. Амаль усё насельніцтва горада эвакуіравалі.