У ЗША ўраганны вецер ледзь не садзьмуў чатырохгадовую дзяўчынку

10 марта 2017

Інцыдэнт адбыўся ў штаце Агая і трапіў на камеру відэаназірання. На запісе відаць, як маленькая Мэдысан паднімаецца па лесвіцы, адчыняе дзверы і ў гэты момант шквалісты парыў падхоплівае дзіця і выносіць у бок. На шчасце, дзяўчынка не пацярпела, яна змагла ўтрымацца на дзвярной ручцы. Сведкай здарэння стала маці Мэдысан, якая неадкладна прыйшла на дапамогу.