У ЗША невядомыя расстралялі людзей з абмежаванымі магчымасцямі

3 декабря 2015

Новы інцыдэнт са стралянінай у ЗША. Трое невядомых, узброеных аўтаматамі Калашнікава, адкрылі агонь у сацыяльным цэнтры для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. 14 чалавек загінулі, 17 параненыя. Паводле звестак паліцыі, з месца злачынства зламыснікі спрабавалі схавацца на аўтамабілі. Паступае інфармацыя, што дваіх падазроных у нападзе застрэлілі, трэці, як паведамляюць мясцовыя СМІ, усё яшчэ ў вышуку. Праўда, афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль не было.