У ЗША трэці месяц не сціхаюць пратэсты

3 августа 2020
Пратэсты і масавыя беспарадкі ў амерыканскіх гарадах не сціхаюць вось ужо трэці месяц. Напярэдадні абвастрылася сітуацыя ў сталіцы амерыканскага штата Тэхас - горадзе Остын. На вуліцы выйшлі сотні людзей, сярод якіх узброеныя прыхільнікі леварадыкальнага руху "Антыфа". Паліцыя была вымушана задзейнічаць дадатковыя сілы, у тым ліку конныя падраздзяленні, для разгону несанкцыянаванага мітынгу супраць расізму. Нестабільна і ў штаце Арэгон. Акрамя масавых беспарадкаў у Портлендзе назіраюцца і кропкавыя бясчынствы мітынгоўцаў.

А ў Сіэтле, дзе пад націскам радыкалаў улады прынялі рашэнне скасаваць дэпартамент паліцыі, прайшоў мітынг у падтрымку вартавых парадку. Зрэшты, мірная акцыя была сарваная прыхільнікамі акцый супраць расізму.