Лідарам сярод рэспубліканцаў стаў Дональд Трамп. Згодна з паведамленнямі мясцовых СМІ, эксцэнтрычны мільярдэр пакінуў сваіх канкурэнтаў далёка за сабой. На праймерыз Дэмакратычнай партыі перамагае Хілары Клінтан. Экс-дзяржсакратар ЗША лідзіруе з невялікім адрывам ад свайго канкурэнта Берні Сандэрса. Адзначым, што галасаванне ў самым густанаселеным штаце Амерыкі прайшло не без хваляванняў. Паводле даных генеральнага пракурора, усяго на некалькі гадзін на гарачую лінію паступіла больш як 500 скаргаў ад выбаршчыкаў.













