У ЗША скасавалі забарону на ўезд бежанцам з 11 краін

30 января 2018

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве ўнутранай бяспекі. Зараз у дачыненні да грамадзян некаторых дзяржаў падчас уезду ў Штаты будуць выкарыстоўваць новыя меры бяспекі. Тады праграмай не змогуць скарыстацца ашуканцы і тэрарысты. Спіс з 11 краін, якія лічацца рызыкоўнымі, абновяць да лета. І затым кожныя паўгода. Нагадаем, прыём бежанцаў з дзяржаў з "высокім узроўнем рызыкі" прыпынілі ў кастрычніку.