У ЗША хутка пачнуцца слуханні па справе Джахара Царнаева

23 апреля 2013

У  ЗША хутка пачнуцца слуханні па справе Джахара Царнаева, які абвінавачваецца  ў бостанскім тэракце. Судовы працэс стане самым гучным за апошнія гады. Маладому чалавеку пагражае пажыццёвае зняволенне альбо смяротная кара. Падчас допыту следчым удалося даведацца, што з дапамогай тэрактаў браты хацелі абараніць ідэі ісламу. Прычым натхняльнікам быў  старэйшы  - Тамерлан, які загінуў ў перастрэлцы з паліцыяй. Яны  адчувалі нянавісць да ЗША  за несправядлівыя войны, якія яны вядуць супраць мусульманскіх краін, - прыводзяць падрабязнасці заходнія СМІ. Сёння - роўна тыдзень пасля трагедыі - уся Амерыка ўшанавала памяць загінуўшых хвілінай маўчання.