У ЗША моцныя снегапады сталі прычынай гібелі ўжо 13 чалавек

26 ноября 2013

У ЗША моцныя снегапады ў цэнтральных і заходніх штатах сталі прычынай гібелі ўжо 13 чалавек. Смяротныя выпадкі адбыліся ў Каліфорніі, Арызоне, Нью-Мексіка, Аклахоме і Тэхасе. У асноўным гэта ДТЗ. Напярэдадні аднаго з галоўных амерыканскіх святаў - Дня падзякі - большасць мегаполісаў ЗША пакутуе ад вялізных затораў і аварый, дрэвы, якія падаюць, абрываюць лініі электраперадачы. У некаторых штатах выпала да 30 сантыметраў снегу, а тэмпература панізілася адразу на 10 градусаў. Зараз бура рухаецца да Атлантычнага ўзбярэжжа, а ўжо заўтра - абрынецца на Нью-Ёрк.