У ЗША сёння адзначаецца Дзень памяці ахвяр Другой сусветнай вайны

8 мая 2019

У большасці еўрапейскіх краін, а таксама ў ЗША,  сёння адзначаецца Дзень памяці ахвяр Другой сусветнай вайны. Ён быў устаноўлены  Генасамблеяй ААН  у 2005 годзе. Дата прымеркаваная да гадавіны капітуляцыі нацысцкай Германіі - дакумент уступіў у сілу 8 мая 1945 года ў  11 гадзін вечара. У шматлікіх еўрапейскіх сталіцах сёння праходзяць памятныя мерапрыемствы. 

Самыя маштабныя святкаванні  традыцыйна праводзяцца ў Францыі.  Улады краіны загадзя аб’явілі, што "жоўтым камізэлькам" будзе забаронена праводзіць дэманстрацыі ў цэнтры Парыжа.  Эмануэль Макрон усклаў вянок да Трыумфальнай аркі. На цырымоніі прысутнічалі ветэраны Другой сусветнай, члены ўрада і камандаванне ўзброенымі сіламі.