У ЗША сёння пачынаюцца першыя судовыя слуханні па справе Джахара Царнаева

10 июля 2013

Яго абвінавачваюць у арганізацыі тэракта на Бостанскім марафоне. Тады тры чалавекі загінулі, больш як 260 атрымалі раненні. Федэральныя ўлады прад'явілі Царнаеву абвінавачанні па 30 пунктах, у тым ліку выкарыстанне зброі масавага знішчэння. За гэта злачынства яму пагражае смяротная кара або пажыццёвае зняволенне. Яго брат Тамерлан Царнаеў - саўдзельнік - быў забіты праз некалькі дзён пасля тэракта ў перастрэлцы з паліцыяй.