У ЗША з малатка пайшоў малюнак Дональда Трампа

28 июля 2017

За творчы эскіз, выкананы маркерам, заплацілі амаль 30 тысяч долараў. Яго Трамп намаляваў у 2005 годзе на дабрачынным вечары. На лісце паперы, апраўленым у залатую раму, намаляваныя абрысы Нью-Ёрка з вежай Trump Tower у цэнтры кампазіцыі. Пад малюнкам стаіць аўтограф прэзідэнта ЗША. Стартавая цана лота складала 9 тысяч долараў. Імя пакупніка не раскрываецца.