У ЗША рака Місісіпі затапіла горад

2 Мая 2019

У ЗША рака Місісіпі прарвала часовую дамбу і затапіла горад. Ад магутнай паводкі пацярпеў населены пункт Дэвенпорт у штаце Аёва. Жыхароў цэнтральных раёнаў горада ратавальнікі эвакуіравалі на лодках. Многія людзі чакалі сваёй чаргі прама на дахах дамоў. Метэаролагі ЗША прагназуюць новы пад’ём узроўню вады ў Місісіпі. Захоўваецца рызыка паўторнай паводкі.