У ЗША разгараецца скандал паміж уладамі і найбуйным агенцтвам навін

14 мая 2013
Асашыэйтэд Прэс сцвярджае, што Мінюст таемна атрымліваў раздрукоўкі звестак аб званках журналістаў. Агенцтва таксама заявіла, што ніякіх апраўданняў такім дзеянням быць не можа. Белы дом усе абвінавачанні абверг. Асашыэйтэд Прэс звязвае праслухоўванне з расследаваннем, што датычыцца навіны ад 7 мая мінулага года, калі яно паведаміла дэталі аперацыі ЦРУ ў Емене, якія дапамаглі раскрыць змову Аль-Каіды. Баевікі арганізацыі планавалі вясной 2012-га ўзарваць бомбу на самалёце, што накіроўваўся ў ЗША.