У ЗША разбіраюцца ў прычынах крывавай драмы

19 марта 2015

У амерыканскім горадзе Нью-Берн (штат Паўночная Караліна) разбіраюцца ў прычынах крывавай драмы. Малады чалавек з нажом напаў на групу людзей і ўчыніў разню. Паводле інфармацыі паліцыі, смяротныя нажавыя раненні атрымалі 3 дзіцяці ва ўзросце года, 5 і 12 гадоў. Таксама пацярпелі яшчэ 2 чалавекі. Пасля трагедыі праваахоўнікі схапілі падазронага. Забойцам апынуўся 18-гадовы Эк Лар Да Хту. Прычыны здарэння высвятляюцца.