У ЗША працягваюцца пратэсты

25 сентября 2020
Спакойныя, але толькі на першы погляд, масавыя пратэстныя акцыі прайшлі ў ЗША. У Луісвілі пасля 127 затрыманняў на дэманстрацыях ахвотнікаў парушаць грамадскі парадак стала значна менш. Дарэчы, днём раней у горадзе бушавалі беспарадкі. Два паліцэйскія падчас перастрэлак атрымалі раненні. А ў Портлендзе актывісты руху Black Lives Matter пачалі кідаць у праваахоўнікаў кактэйлі Молатава. Арыштавана больш як 10 чалавек.