У ЗША працягваецца ліквідацыя наступстваў урагану "Мэцью"

11 октября 2016

Амаль паўтара мільёна жыхароў засталіся без электраэнергіі. Самая складаная сітуацыя - у штаце Паўночная Караліна. Там зараз сапраўдны патоп. Экстранныя службы ледзь спраўляюцца з валам званкоў ад людзей, якія трапілі ў бяду. Шматлікіх прыходзіцца эвакуіраваць з транспарту, што патануў прама на вуліцах. Толькі паводле папярэдніх звестак, урон ад стыхіі перавышае 5 мільярдаў долараў. Да паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа ЗША "Мэцью" прыйшоў з Карыбскага басейна. На Гаіці яго ахвярамі сталі больш за тысячу чалавек.