У ЗША прыступілі да выпрабаванняў вакцыны супраць каранавіруса

17 марта 2020
Прэпарат увялі 45 добраахвотнікам. Праз месяц працэдуру паўтораць. Спатрэбіцца цэлая серыя даследаванняў і выпрабаванняў для таго, каб пацвердзіць бяспеку і эфектыўнасць вакцыны. Эксперыментальны прэпарат быў распрацаваны пры ўдзеле Нацыянальнага інстытута здароўя ЗША. Дарэчы, нават калі эксперымент апынецца паспяховым, вакцына паступіць на рынак не раней, чым праз год.