У ЗША святкуюць Дзень незалежнасці

4 июля 2020
Сёння нацыянальнае свята адзначаюць Злучаныя Штаты Амерыкі. Напярэдадні Дня незалежнасці Дональд Трамп наведаў гару Рашмар. Ён звярнуўся з віншаваннямі да амерыканскага народа. Над мемарыялам праляцелі звёны амерыканскіх знішчальнікаў і штурмавікоў. Завяршылася мерапрыемства феерверкам - першым на гары за 11 гадоў.

З Днём незалежнасці Дональда Трампа і грамадзян гэтай краіны ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Будаўніцтва трывалых, канструктыўных адносін са Злучанымі Штатамі на аснове агульных каштоўнасцяў і прыярытэтаў - адна з галоўных мэт беларускай знешняй палітыкі, адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Наш Прэзідэнт пажадаў Дональду Трампу моцнага здароўя, паспяховага правядзення сёлета выбараў прэзідэнта ЗША, а амерыканскаму народу - скарэйшага пераадолення часовых цяжкасцяў, міру, згоды і дабрабыту.