У ЗША падлетак цаной жыцця выратаваў 5-гадовую сястру ад рабаўніка

3 октября 2019

Выратаваў  сястру   цаной свайго жыцця.   У амерыканскім штаце Фларыда 15-гадовы падлетак   абараніў 5-гадовую  сястру    ад рабаўніка, які ўварваўся  ў дом. Падчас барацьбы школьніку атрымалася ўдарыць  зламысніка і адпугнуць  яго.  Аднак   злодзей   усё ж смяротна раніў юнака. Паліцыя даведалася пра тое, што задрылася,  пасля званка ва ўчастак. Зламысніка затрымалі. Ім апынуўся 27-гадовы рэцыдывіст.  Паліцэйскія таксама праверылі навакольныя жылыя будынкі  і высветлілі  -  мужчына ўжо паспеў пракрасціся ў адзін з дамоў па суседстве.