У ЗША пад выглядам уцекачоў маглі быць дапушчаны тэрарысты

21 ноября 2013

У ЗША пад выглядам уцекачоў па памылцы маглі быць дапушчаны некалькі дзясяткаў тэрарыстаў, - паведамляе амерыканская тэлекампанія ABC. Паводле яе інфармацыі, у Злучаных Штатах яшчэ ў 2009 годзе выявілі двух баевікоў, якія датычныя да нападаў на амерыканскія войскі ў Іраку. Вылічыць аднаго з іх - Вада Рамадана Алуна - удалося дзякуючы адпячаткам пальцаў, якія ён пакінуў на самаробнай бомбе. Зараз ФБР праводзіць татальную дактыласкапічную праверку падобных прыстасаванняў, абясшкоджаных у зонах баявых дзеянняў. Тэлекампанія падкрэслівае, што адных толькі іракцаў, уцекачоў са сваёй краіны ў Амерыку, зараз налічваецца больш як 70 тысяч. Верагоднасць, што сярод іх могуць быць былыя баевікі Аль-Каіды, вельмі высокая.