У ЗША адмянілі авіярэйс з-за сабакі-павадыра

15 ноября 2013

Паводле версіі бортправаднікоў, сабака не сядзеў на месцы і перашкаджаў пасажырам. Уладальнік сабакі сцвярджае, што сабака ні на крок не адыходзіў ад яго. Мужчыну-інваліда падтрымліваюць і пасажыры. Як вынік - рэйс Філадэльфія - Нью-Ёрк не адбыўся. Авіякампанія US Airways усім пасажырам вярнула грошы і арганізавала спецаўтобус да Нью-Ёрка. Інваліду грошы за нявыкарыстаны білет не вярнулі. Федэральнае авіяцыйнае ўпраўленне ЗША пачало праверку інцыдэнту.