У ЗША адмененыя і затрыманыя тысячы авіярэйсаў

30 декабря 2015

Сур'ёзнай праблемай стаў шторм і для соцень амерыканцаў. З-за стыхіі яны не могуць трапіць дамоў. Шторм выклікаў сапраўдны хаос у аэрапорце Чыкага. Адмененыя і затрыманыя тысячы рэйсаў. Пасажырам даводзіцца заставацца ў будынку аэравакзала ў надзеі, што ўмовы надвор'я палепшацца. Тым часам у штаце Місуры ўзмацняюцца паводкі. З-за ліўняў рэкі выйшлі з берагоў. Паведамляецца, што многія аўтамагістралі перакрытыя, узровень вады проста не дазваляе рухацца машынам. Акрамя таго, стыхія пакінула без электрычнасці звыш 20 тысяч дамоў. Нагадаем, што непагадзь ужо прывяла да гібелі больш чым 40 чалавек.