У ЗША адкрыты Манумент Вашынгтона

13 мая 2014

У ЗША пасля рамонту адкрыты Манумент Вашынгтона - так званы аловак. Абеліск - сімвал амерыканскай сталіцы - быў закрыты на працягу трох гадоў пасля землетрасення ў жніўні 2011 года, калі будынак даў расколіну. Адкрылі абноўлены манумент міністр унутраных спраў ЗША і мільярдэр Дэвід Рубінштэйн, які заплаціў палову з 15 мільёнаў долараў, выдаткаваных на рамонт. Зараз турысты зноў могуць паднімацца на верхнюю пляцоўку помніка.