У ЗША адключаюць электрычнасць, каб пазбегнуць пажараў

9 октября 2019

800 000 спажыўцоў пакіне без святла энергетычная кампанія ў Каліфорніі. Такая мера дапаможа прадухіліць пажары. Справа ў тым, што на ЗША насоўваецца бура. Парывы ветру могуць перавышаць 30 метраў за секунду. Электрычнасць вернуць толькі пасля адыходу стыхіі ў чацвер днём, калі пачнуцца аднаўленчыя работы ліній электраперадачы. Летась адказнасць за пажары пасля буры ўсклалі якраз на гэтую энергетычную кампанію. Тады, нагадаем, загінулі больш за 80 чалавек, знішчана звыш 14 000 дамоў.