У ЗША ад Тэхаса да Небраскі сёння была зафіксаваная серыя разбуральных тарнада

18 мая 2019

Непагадзь у ЗША. Ад Тэхаса да Небраскі сёння была зафіксаваная серыя разбуральных тарнада. У штаце Канзас смерч змятаў усё на сваім шляху. Грузавік, які трапіў у гіганцкую варонку, перавярнуўся, а потым зляцеў на абочыну дарогі. Вадзіцелю пашанцавала. Ён не пацярпеў. У лічаныя хвіліны тарнада былі разбураныя жылыя дамы. Шкоду яшчэ трэба будзе ацаніць, аднак метэаролагі папярэджваюць, што паляпшэння пагодных умоў чакаць не варта. Неўзабаве Сярэдні Захад ЗША чакаюць новыя смерчы.