У ЗША вызваленыя тры дзяўчынкі-падлетка 12-ці, 13-ці і 17-ці гадоў

27 ноября 2013

Бацькі два гады ўтрымлівалі іх у няволі. Паліцыі ўдалося спыніць здзекаванні толькі пасля таго, як дзве сястры ўцяклі з дома і папрасілі дапамогі ў суседзяў. Дзеці расказалі паліцэйскім, што іх айчым напаў на іх з нажом, калі яны спрабавалі вырвацца з пакоя. Падлеткі таксама гавораць, што маці і айчым кармілі іх толькі раз на суткі, а душ яны не прымалі ўжо некалькі месяцаў. Вартавыя парадку затрымалі мужа і жонку. Ім прад'яўленыя абвінавачанні ў жорсткім абыходжанні з дзецьмі, выкраданні і гвалтоўных дзеяннях.