У ЗША вызначылі намінантаў прэстыжнай амерыканскай кінапрэміі "Оскар"

22 января 2019

У катэгорыі "Лепшы замежны фільм" карціны "Магазінныя зладзюжкі" японца Хіракадзу Карээда, "Капернаум" ліванкі Надзін Лабакі, "Рома" мексіканца Альфонса Куарона, "Халодная вайна" паляка Паўла Паўлікоўскага. Двое апошніх прэтэндуюць на званне лепшага рэжысёра. Канкурэнцыю ім складуць грэчаскі пастаноўшчык Ёргас Лантымас, а таксама амерыканцы Спайк Лі і Адам МакКей. За "Залатога рыцара" ў галоўнай намінацыі "Лепшы фільм" пазмагаюцца адразу 8 стужак: "Чорны кланавец", "Багемская рапсодыя", "Фаварытка", "Зялёная кніга", "Рома", "Чорная пантэра", "Улада", "Зорка нарадзілася". Пераможцаў аб'явяць у Лос-Анджэлесе 24 лютага.