У ЗША абвесцяць прысуд інфарматару Вікілікс

30 июля 2013

Сёння ўвечар у 8 гадзін па Мінску ў ЗША абвесцяць прысуд інфарматару Вікілікс. Брэдлі Мэнінг абвінавачваецца ў незаконным атрыманні сакрэтных дакументаў Дзярждэпартамента, звязаных з баявымі дзеяннямі ў Афганістане і Іраку, і перадачы іх сайту Вікілікс. Калі вайсковец будзе асуджаны толькі па тых абвінавачаннях, якія ён прызнаў, яму пагражае да 20 гадоў турмы. У выпадку, калі суд прызнае Мэнінга вінаватым у самым цяжкім з прадстаўленых яму артыкулаў - аказанні дапамогі ворагу, то інфарматар Вікілікс сядзе за краты пажыццёва. Па меркаванні кіраўніка міжнароднага камітэта Дзярждумы Расіі Аляксея Пушкова, прыгавор Мэнінгу ў ЗША пакажа, што магло б пагражаць Сноўдэну, калі б ён вярнуўся на радзіму.