Прычынай незадаволенасці грамадскасці стала забойства 19-гадовага бяззбройнага Тоні Робінсана ў штаце Вісконсін. Маніфестанты трымалі ў руках плакаты з надпісам "Жыццё чарнаскурых таксама мае значэнне". Нагадаем, паліцэйскі смяротна раніў афраамерыканскага хлопца, пасля таго, як паміж імі завязалася бойка. Афіцэр, які застрэліў Робінсана, часова адхілены ад службы.
У ЗША новыя пратэсты супраць самаўпраўнасці паліцыі
9 марта 2015













