У ЗША - новая трагедыя

10 апреля 2013

15 чалавек параненыя падчас крывавай разні ў каледжы горада Сайпрэса (штат Тэхас). Паводле слоў відавочцаў, мужчына, апрануты ва ўсё чорнае, напаў на людзей з нажом. Злачынец затрыманы, гэта студэнт мясцовага каледжа. Чацвёра пацярпелых - у крытычным стане. Адміністрацыя навучальнай установы адмяніла ўсе заняткі да ўзмацнення аховы каледжа.


І навіна, якая прыйшла толькі што. Чатырохгадовы амерыканец стрэліў з вінтоўкі ў галаву свайму шасцігадоваму суседу. Адбылося гэта ў штаце Нью-Джэрсі. Малыш Брэндан Холт забіты. Пакуль ніякіх абвінавачанняў не прад'яўлялі. Паліцыя высвятляе, якім чынам вінтоўка патрапіла ў рукі хлопчыка. І гэта пры тым, што ў ЗША спынілася праца над забаронай захоўвання агнястрэльнай зброі. Мабыць, улады чакаюць новых ахвяраў.