У ЗША невядомы адкрыў страляніну па паліцэйскіх

28 ноября 2013

Трывожныя навіны прыходзяць з ЗША. Невядомы адкрыў страляніну па паліцэйскіх, двое параненыя. Зламыснік у каліфарнійскім Інглвудзе можа ўтрымліваць не меней як два заложнікі, у тым ліку непаўналетнюю дзяўчынку.
Як паведамляюць амерыканскія СМІ, паліцэйскія ўчора ўвечар прыехалі на выклік наконт сямейнай сваркі, тады мужчына адкрыў па іх агонь. Пасля таго як паліцэйскія пачалі страляць у адказ, злачынец забарыкадаваўся ў доме. Аперацыя па абясшкоджванні зламысніка працягваецца.