У ЗША невядомыя выкралі больш чым 63 тоны грэцкіх арэхаў

8 ноября 2013
Агульны кошт выкрадзенага тавару - каля 400 тысяч долараў. На думку ўладаў, выкрадальнікі кіруюцца арэхавым бумам. Цэны на гэты прадукт апошнім часам выраслі з-за спрыяльнай эканамічнай кан'юнктуры. Вырошчванне грэцкага арэха з'яўляецца чацвёртым артыкулам экспарту сельгасіндустрыі ў Каліфорніі. Сусветным лідарам па вытворчасці грэцкіх арэхаў з'яўляецца Кітай.