У ЗША тыдзень не суціхаюць пратэсты. Каменданцкая гадзіна ўведзена ў многіх гарадах

2 июня 2020
Аглядальнікі гавораць, што такіх разлютаваных сутыкненняў у краіне не было з 60-ых гадоў. Каменданцкая гадзіна ўведзена ў шматлікіх гарадах. У Арызоне абвешчаны лакдаўн як мінімум на тыдзень. І калі напрыканцы мая на вуліцы выйшлі тыя, хто хацеў выказаць абурэнне з-за гібелі афраамерыканца, то зараз сярод удзельнікаў акцый пратэсту з'явіліся марадзёры і пагромшчыкі. Выступаючы ў Ружовым садзе Белага дома, прэзідэнт ЗША заклікаў губернатараў больш актыўна выкарыстоўваць Нацыянальную гвардыю. У адваротным выпадку праблему вырашыць сам амерыканскі лідар. 

Дональд Трамп, Прэзідэнт ЗША: "Я мабілізую ўсе федэральныя рэсурсы - грамадзянскія і ваенныя, каб спыніць беспарадкі і марадзёрства, пакласці канец разбурэнням і падпалам, а таксама абараніць правы законапаслухмяных амерыканцаў, у тым ліку вашы правы ў адпаведнасці з другой папраўкай - на захоўванне і нашэнне зброі. Сёння я настойліва рэкамендаваў кожнаму губернатару разгарнуць Нацыянальную гвардыю ў дастатковай колькасці, каб мы дамінавалі на вуліцах. Мэры і губернатары павінны забяспечыць пераважную прысутнасць праваахоўных органаў, пакуль гвалт не будзе спынены. Калі горад або штат адмовіцца прадпрымаць дзеянні, неабходныя для абароны жыцця і маёмасці іх жыхароў, я разгарну ваенныя сілы ЗША і хутка вырашу для іх праблему".

Таксама Трамп прыгразіў турэмнымі тэрмінамі арганізатарам беспарадкаў. Адразу пасля звароту, сілавікі зачысцілі Лафает-сквер - дэманстрантаў разагналі гумовымі кулямі і слёзатачывым газам. А кіраўнік Белага дома прагуляўся па гістарычнай плошчы да царквы Святога Іаана, якую пратэстанты напярэдадні падпалілі.