У ЗША не сціхаюць масавыя пратэсты

7 декабря 2014
Людзі выходзяць на вуліцы, незадаволеныя апраўдальнымі прысудамі паліцэйскім, вінаватым у гібелі некалькіх афраамерыканцаў. У Вашынгтоне група актывістаў учыніла ляжачую забастоўку на станцыі метро. Маршы пратэсту прайшлі ў Чыкага і Сіэтле. У Каліфорніі людзі перакрылі рух. У нейкі момант у паліцэйскіх паляцелі камяні і пустыя бутэлькі. Дэманстранты білі вітрыны і пераварочвалі смеццевыя бакі. Для разгону натоўпу вартавыя парадку вымушаныя былі выкарыстаць слёзатачывы газ.