У ЗША не спыняюцца пратэсты супраць расавай дыскрымінацыі

1 июня 2020
Акцыі праходзяць ужо шосты дзень запар. У больш як 40 гарадах улады былі змушаныя ўвесці каменданцкую гадзіну, бо мітынгі перарасталі ў буйныя сутыкненні з вартавымі парадку. Для стабілізацыі сітуацыі прыцягнутая Нацыянальная гвардыя. Для спынення разбурэнняў, учыненых удзельнікамі бунту, ужываюцца слёзатачывы газ і гумавыя кулі. Затрымана звыш тысячы чалавек. А ў Мінеапалісе мужчына заехаў у натоўп на грузавіку. На шчасце, усё адбылося на шырокай магістралі. Людзі паспелі разбегчыся, ніхто не пацярпеў. Геаграфія пратэстаў пашыраецца. Мірна абараняюць правы цемнаскурых у Канадзе, Даніі, Германіі і Вялікабрытаніі.