У ЗША - сапраўдная снежная бура

3 января 2014

У некаторых штатах аб'яўлена надзвычайнае становішча. Бушуе стыхія і на нашым кантыненце. Тут іншая бяда - паводкі. А вось далёкая Аўстралія, сёння менш за ўсё нагадвае Зялёны кантынент. Невыносная спякота прывяла да наймацнейшых лясных пажараў. Карацей, гэты новы год у розных кутках свету запомняць надоўга.


Расказвае Юрый Казлоў: У гэтыя хвіліны снежная бура на паўночным усходзе ЗША дасягнула піка. Хуткасць ветру перавышае 70 кіламетраў за гадзіну. Таўшчыня снежнага покрыва ў Масачусецы дасягнула паўметра. У Новай Англіі аб'яўлена надзвычайнае становішча. Людзям рэкамендуюць не пакідаць свае дамы. Аб набліжэнні стыхіі метэаролагі папярэдзілі загадзя. Яшчэ ў чацвер у некаторых раёнах краіны зачынілі школы, быў перакрыты праезд па шэрагу аўтатрас.


З-за ветру і снегу ў паветраных гаванях Бостана і шматлікіх іншых гарадоў адмянілі больш за дзве тысячы вылетаў. Бачнасць практычна нулявая.


Паводле прагнозаў, снежныя буры на паўночным усходзе ЗША прадоўжацца мінімум тыдзень. Зрэшты, пацяплення, якое рана або позна, але ўсё ж настане, у пацярпелых ад непагадзі штатах чакаюць з занепакоенасцю. Талыя воды могуць прывесці да небывалых паводак.


І калі, пачуўшы словазлучэнне глабальнае пацяпленне, большасць амерыканцаў зараз нервова ўсміхнецца, то для еўрапейцаў гэта фраза гучыць як ніколі актуальна. У шматлікіх краінах Старога Свету снег апошні раз выпадаў толькі ўвосень. Нават на поўначы кантынента слупкі тэрмометра не апускаюцца ніжэй за адзнаку 0 градусаў. У Францыі з-за моцных дажджоў выйшла з берагоў рака Брэтань. У нізінах узровень вады падняўся на 5 метраў, практычна цалкам затапіўшы некаторыя населеныя пункты. Аўтамабільнае і чыгуначнае паведамленне паралізавана - некалькі населеных пунктаў апынуліся адрэзанымі ад цывілізацыі.


Ад вялікай вады пакутуе і Вялікабрытанія. Пагроза паводак абвешчана ў 450 раёнах Туманнага Альбіёна. Непагадзь ужо забрала 7 жыццяў. Сітуацыя ўскладняецца шквалістым ветрам. Яго хуткасць месцамі дасягае 120 кіламетраў за гадзіну. Тысячы дамоў засталіся без святла. Зачынены дарогі, не ходзяць цягнікі.


А вось у Аўстраліі - іншая праблема. Пакуль Паўночную Амерыку замятае, а Еўропу падтоплівае, жыхары Зялёнага кантынента знемагаюць ад спёкі. У асабліва засушлівых раёнах тэмпература перавышае 50 градусаў па Цэльсію. Уначы - не лепш. Спякота спадае толькі да 30-ці. У Квінслендзе гарачы студзень ужо стаў прычынай лясных пажараў. Сотні дамоў засталіся без электрычнасці, улады эвакуююць насельніцтва.