У ЗША напал усё вышэй

28 октября 2016

У ЗША, чым бліжэй 8 лістапада, тым вышэй напал. Дональд Трамп ізноў загаварыў пра будучыя махінацыі на выбарах прэзідэнта ЗША. Кандыдат-рэспубліканец заклікаў сваіх прыхільнікаў дбайна сачыць за выбарчымі ўчасткамі. Пры гэтым на сайце Трампа запрацаваў сервіс, з дапамогай якога можна запісацца ў назіральнікі. Выступаючы перад сваімі прыхільнікамі ў штаце Агаё, мільярдэр і ўвогуле прапанаваў адмяніць галасаванне, заявіўшы, што выбарчая сістэма падстроеная і накіраваная супраць яго.

Дональд Трамп, кандыдат у прэзідэнты ЗША: "Вы ведаеце, а якая розніца? Я вось толькі што падумаў - мы павінны проста адмяніць выбары і аддаць прэзідэнцтва Трампу, праўда? Навошта нам праводзіць галасаванне? Бо відавочна, што палітыка Клінтан дрэнная, і выбары нічога не дадуць".

Выбары ў ЗША назначаныя на 8 лістапада. Звесткі апытанняў даволі супярэчлівыя - да прыкладу, "ЭйбіСі" паведамляе, што Хілары Клінтан апярэджвае Дональда Трампа на 14 працэнтаў, у той час "Лос-Анджэлес Таймз" піша, што мільярдэр лідзіруе ў гонцы з невялікім адрывам - каля працэнта. Абодва кандыдаты вымушаныя задзейнічаць апошнія рэзервы, каб схіліць на сваю карысць штаты, якія вагаюцца. Як паведамляюць амерыканскія СМІ, у Трампа засталося на агітацыю ўсяго 16 мільёнаў долараў, у Клінтан, якая марнуе столькі за тыдзень - 62. Усяго, па падліках журналістаў, экс-першая лэдзі ўжо выдаткавала на кампанію 766 мільёнаў долараў. Яе апанент, нягледзячы на статус мільярдэра, - удвая менш.