Напады ў Каларада. Мужчына ўчыніў разню ў некалькіх грамадскіх месцах. Нажавыя раненні атрымалі 8 чалавек. Усе яны зараз знаходзяцца ў шпіталі. Удалося хутка затрымаць злачынца дзякуючы дапамозе саміх пацярпелых, пасля чаго была выкліканая паліцыя. Паводле папярэдніх звестак, напады былі ўчыненыя без якой-небудзь сістэмы, падазроны і ахвяры не былі раней знаёмыя. Вядзецца расследаванне.
У ЗША мужчына напаў з нажом на пешаходаў
14 января 2020













