У ЗША муж незнарок выкінуў заручальны пярсцёнак жонкі за $400 тысяч

18 марта 2016

У ЗША мужчына незнарок выкінуў заручальны пярсцёнак жонкі коштам 400 тысяч долараў. Жыхар штата Місуры не заўважыў упрыгажэнне, якое яго жонка пакінула на папяровым рушніку. Калі пра пярсцёнак успомнілі, ён ўжо ехаў у смеццявозе на сметнік. Але гісторыя, усё ж, скончылася шчасліва. Няўважлівы амерыканец звязаўся з кампаніяй, якая займаецца вывазам смецця, і ўгаварыў яе супрацоўнікаў пакапацца ў дзевяці тонах адыходаў, каб знайсці каштоўнасць. На пошукі пярсцёнка спатрэбілася ўсяго 25 хвілін. Упрыгажэнне вярнулі ўладальніцы.