У ЗША мыйшчыкі вокнаў захраснулі на пад'ёмніку ў раёне пяцідзясятага паверха

16 мая 2019
Надзвычайнае здарэнне ў  горадзе Аклахома.  Два мыйшчыкі вокнаў  захраснулі на пад'ёмніку ў верхняй частцы 50-павярховага небаскроба.  Відавочцы зафіксавалі гэты момант на камеру мабільнага. На запісе відаць, што канструкцыя з людзьмі, якая выйшла са строю, калыхаецца ў розныя бакі. І адбываецца гэта на самым версе небаскроба. Пажарнікі, на шчасце, змаглі своечасова дабрацца да люлькі. Рабочых выратавалі.