У ЗША могуць пачаць расследаванне ў дачыненні да сацыяльнай сеткі Facebook

20 октября 2021

У ЗША могуць пачаць расследаванне ў дачыненні да сацыяльнай сеткі Facebook. Платформа прызнала, што дазваляе карыстальнікам дзяліцца інфармацыяй аб кантрабандзе людзей. Згодна з паведамленнямі Fox News, ініцыятар разгляду - генпракурор штата Арызона. Прадстаўнік абвінавачання лічыць, што Facebook выкарыстоўваюць для рэкламы сваіх паслуг кантрабандысты, якія дапамагаюць мігрантам незаконна трапляць у ЗША. У кампаніі адказалі, што дбайна працуюць над выдаленнем такога кантэнту. Пры гэтым правілаў, якія б забаранялі дзяліцца тым, як нелегальна ўехаць у краіну, у сацсеткі няма. Генпракурор пагражае звярнуцца па дапамогу ў Мінюст.