У ЗША мільёны людзей назіралі поўнае сонечнае зацьменне

21 августа 2017

У ЗША некалькі хвілін таму мільёны людзей назіралі поўнае сонечнае зацьменне. Убачыць, як у дзённы час Месяц перакрывае сонечны дыск, можна было на абодвух узбярэжжах краіны. Па словах спецыялістаў, апошні раз гэта адбывалася ў 1918 годзе. Дарэчы, падчас зацьмення тэмпература ўпала на 10 градусаў па Цэльсіі і нават змяніўся напрамак ветру. Гэтую з'яву эксперты называюць "вецер зацьмення". У ЗША сённяшнюю касмічную з'яву назвалі "Вялікім амерыканскім зацьменнем". Многія магазіны прапаноўвалі для паляўнічых на гэтую ўнікальную з'яву біноклі і акуляры.