У ЗША кот-зомбі вярнуўся дамоў пасля ўласнага пахавання

28 января 2015

Містычная гісторыя адбылася ў амерыканскім штаце Фларыда. Кот-зомбі па мянушцы Барт вярнуўся дамоў праз пяць дзён пасля пахавання. Падчас аварыі жывёліна атрымала цяжкія траўмы, і гаспадары вырашылі пахаваць улюбёнца. Але ён, мяркуючы па ўсім, знаходзіўся ў непрытомнасці, а пазней змог выкапаць сябе з магілы. Зараз кот знаходзіцца на лячэнні ў ветэрынарным цэнтры. Медыкі лічаць, што Барт не сядзеў пад зямлёй усе пяць дзён, а некаторы час хаваўся, залізваючы раны, пасля чаго вырашыў вярнуцца дамоў.