У ЗША праз снег цяжкая сітуацыя на дарогах і ў аэрапортах

27 ноября 2019
Суровая зіма прыйшла ў Штаты. Большая частка тэрыторыі заваленая снегам - у гарадах заблакіраваныя дарогі, а ў аэрапортах - узлётна-пасадачныя палосы.  Сапраўдная снежная завіруха ў раёне Каларада за ноч насыпала вялізныя гурбы. Менавіта іх адправіліся здымаць журналісты аднаго з мясцовых тэлеканалаў. Раптам ім дарогу перайшлі паўночныя алені. Цэлы статак пранёсся проста перад машынай тэлевізіёншчыкаў.